Сяргей Дылеўскі. Фота Sputnik.by
Сяргей Дылеўскі. Фота Sputnik.by

Лідар страйкама Мінскага трактарнага завода і член Каардынацыйнага савета Сяргей Дылеўскі звольнены з МТЗ, паведаміла Еўрарадыё.

У распараджэнні гаворыцца, што Сяргея звальняюць па пагадненні бакоў. Дылеўскі напісаў заяву “па ўласным жаданні”.

Нядаўна ў гутарцы з журналістам “Народнай Волі” ён распавёў, што пасля таго, як прыйшоў на завод пасля адседжаных за кратамі “сутак”, яму было заяўлена, што ёсць распараджэнне зверху любым спосабам яго звольніць. Ён, па яго словах, не хацеў звальняцца сам і сказаў: “Хай звальняюць, калі знойдуць за што”.

Лідар страйкама МТЗ Сяргей Дылеўскі звольнены з заводуНа сваёй старонцы ў Instagram Сяргей Дылеўскі патлумачыў звальненне “шантажом”:

— На жаль, пара растацца. Для кіраўнікоў: хлопцы, прымушаць звольніцца шляхам шантажу бацькамі — гэта самае нізкае і бесчалавечнае, што можна сабе ўявіць…

Поделиться: