Некалькі соцен чалавек выйшлі ў дажджлівае надвор’е на “Марш годнасці” у Гродне.

Пратэстоўцам удалося сабрацца ў цэнтры горада. З Савецкай плошчы яны рушылі ў бок плошчы Леніна па пешаходнай вуліцы Савецкай. Людзі выкрыквалі лозунгі: “Жыве Беларусь!”, “Верым! Можам! Пераможам!”

Аднымі з першых былі затрыманыя журналісты, у іх на сабе былі камізэлькі з надпісам “Прэса”. Сярод іх карэспандэнты «Народнай Волі» БелаПАН, TUT.BY, Hrodna.life. Пратэстоўцаў масава пачалі затрымоўваць, калі яны мінулі помнік Сакалоўскага. Сілавікі акружылі іх практычна з чатырох бакоў.

Людзі былі затрыманыя побач з крамай “Ратушнай”. Прычым, як сцвярджаюць відавчцы, некаторыя з затрыманых не былі ўдзельнікамі акцыі, а проста стаялі на тралейбусным прыпынку.

Гродна: дзясяткі затрыманыхГродна: дзясяткі затрыманых

Поделиться: