У Гомелі міліцыя і АМАП у чорнай амуніцыі і касках перашкаджае гараджанам сабрацца ў калону, каб зладзіць «Марш гонару» супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.

Асабліва шмат людзей з кветкамі і букетамі з рознакаляровых лісцяў клёнаў сабралася блізу 14-й гадзіне ў скверы Кірылы Тураўскага. Але шмат тут і міліцыянераў – яны, па сутнасці, узялі ў аблогу ўвесь сквер. Першымі затрымалі журналістаў: карэспандэнтаў “Комсомольской правды” в Белоруссии” Паўла Міцкевіча, БелаПАН – Алену Германовіч, ТUT.BY і “Народнай Волі” – Алену Бычкову.

На скрыжаваннях вуліцы Савецкай і на праспекце Леніна блізу аднайменнай плошчы прыкладна а 15 гадзіне  выставілі кардоны міліцыі ў спецамуніцыі.  На вуліцу Ірынінскую падагналі аўтазак.

Вялікая група пратастоўцаў перайшла на паралельную вуліцу Пушкіна, каб ісці на набярэжную Сожа. Але каля крамы “Сімвал” іх зноў перастрэлі сілавікі, якія выскачылі з цёмна-сіняга мікрааўтобуса і перагарадзілі ходнікі. Людзі павярнулі ў бок сквера Грамыкі, дзе таксама дзяжурылі міліцыянты.

Гомель: міліцыя перашкаджае пратэстоўцам сабрацца, затрымлівае журналістаўГомель: міліцыя перашкаджае пратэстоўцам сабрацца, затрымлівае журналістаўГомель: міліцыя перашкаджае пратэстоўцам сабрацца, затрымлівае журналістаўГомель: міліцыя перашкаджае пратэстоўцам сабрацца, затрымлівае журналістаўГомель: міліцыя перашкаджае пратэстоўцам сабрацца, затрымлівае журналістаўГомель: міліцыя перашкаджае пратэстоўцам сабрацца, затрымлівае журналістаў

Поделиться: