Вертыкаль улады. Фота: pepsimist.ru
Вертыкаль улады. Фота: pepsimist.ru

Аляксандр Лукашэнка на сённяшняй нарадзе загаварыў пра стабільнасць: “Толькі ўнутраная стабільнасць з’яўляецца гарантыяй выжывання Беларусі. Захаваем стабільнасць унутры Беларусі – выжывем”.

Тэма сапраўды актуальная. Праблема аднак у тым, што галоўным дэстабілізуючым фактарам у краіне якраз з’яўляецца фігура самога Лукашэнкі. Менавіта ягоная асоба выклікае 100-тысячныя пратэсты. Якраз існуючы рэжым разбурае прававую сістэму краіны, разганяе бізнес. Стабільнасць можа наступіць толькі з сыходам Лукашэнкі.
Яшчэ адзін цікавы сюжэт з выступлення Лукашэнкі на нарадзе. Згадваючы падзеі ў Кыргызстане, ён адзначыў: “Што нас утрымала ад падобных падзей – гэта так жорстка крытыкаваная з боку нашых апанентаў вертыкаль улады. Там гэтай вертыкалі няма”.
У чымсьці ён мае рацыю. Сапраўды, беларуская вертыкаль улады ніяк не залежыць ад грамадства, не прадстаўляе яго. Таму і ціск на яе з боку народа не даў выніку. У Кыргызстане ўлада ў большай ці меншай ступені залежыць ад грамадства. Таму і пайшла на саступкі.

Поделиться: