На Алімпіядзе ў Токіа Беларусі могуць забараніць выступаць пад афіцыйным сцягам
На Алімпіядзе ў Токіа Беларусі могуць забараніць выступаць пад афіцыйным сцягам / pixabay.com

Міжнародны алімпійскі камітэт можа забараніць сцяг Беларусі на будучых Алімпійскіх гульнях у Токіа. Пра гэта паведамляе Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.

Гэта рэакцыя на Адкрыты ліст беларускіх спартоўцаў, накіраваны ў МАК напярэдадні. Забарона сцяга — адна з санкцыяў, якія можа ўвесці МАК, калі падчас узмоцненага расследавання высветліцца, што НАК Беларусі парушыў Алімпійскую Хартыю, перадае Еўрарадыё.

МАК займаецца ўзмоцненым расследаваннем па падзеях у Беларусі. Паводле яго звестак, Нацыянальны алімпійскі камітэт, узначалены Аляксандрам Лукашэнкам, пераследуе спартоўцаў за іх грамадзянскую пазіцыю.

Поделиться: