Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

9 кастрычніка судом Цэнтральнага раёна Мінска на 15 сутак адміністрацыйнага арышту быў асуджаны прадстаўнік каманды Святланы Ціханоўскай былы лідар АГП Анатоль Лябедзька. Пра гэта паведаміў незарэгістраваны праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Такое рашэнне было прынята суддзёй Юліяй Густыр на падставе ч. 3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаванай акцыі). Анатоль Лябедзька быў затрыманы ўчора і да гэтага часу знаходзіўся за кратамі.

Святлана Ціханоўская звязвае крымінальнае пераследаванне яе прадстаўніка з дзейнасцю Лябедзькі ў рамках грамадскай канстытуцыйнай камісіі, якая займаецца распрацоўкай праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю 1994 года.

Поделиться: