Фота: https://t.me/belsat/23477
Фота: https://t.me/belsat/23477

10 кастрычніка па ўсім свеце пройдуць жаночыя маршы ў падтрымку беларускіх пратэстаў, паведамляе “Белсат”.

“Мы, жанчыны Беларусі, звяртаемся да сусветнай жаночай супольнасці з заклікам аб дапамозе. Жаночая салідарнасць не мае межаў, і мы будзем рады, калі жанчыны ўсяго свету падтрымаюць нашу ініцыятыву ў барацьбе за свае правы і годнасць!” – анансавалі мерапрыемствы ў Facebook арганізатаркі.

Ініцыятыву падтрымаюць у Польшчы, ЗША, Канадзе, Венгрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Новай Зеландыі, Даніі, на Кіпры, у Літве, Латвіі, Германіі, Швейцарыі, Люксембургу, Нарвегіі, Эстоніі, Францыі, Швецыі і Іспаніі.

Поделиться: