Леанід Пісанік
Леанід Пісанік. Фота: natpress.net

Памёр 63-гадовы дэпутат ад Камуністычнай партыі Леанід Пісанік. Ён прадстаўляў 43-ю Палескую акругу (Мазыр).

Пісанік доўгі час рабіў вайсковую кар’еру, даслужыўся да намесніка камандзіра дывізіі па выхаваўчай рабоце, паведамляе Наша Ніва.

У сярэдзіне 1990-х перайшоў на цывільную працу ў Мазырскі гарвыканкам. Быў першым намеснікам старшыні (1997-2007).

Пасля працаваў старшынёй Ельскага райвыканкама, адкуль і паехаў у Мінск у якасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў. Стаў дэпутатам у 2016, пасля пераабраўся ў 2019.

Паколькі месца ў Палаце прадстаўнікоў вызвалілася, Цэнтральная выбарчая камісія павінна прызначыць перавыбары па Палескай акрузе. У іх змогуць удзельнічаць кандыдаты з усёй краіны, у тым ліку і папулярныя апазіцыйныя палітыкі.

Поделиться: