Аляксандр Пыльчанка. Фота з адкрытых крыніц
Аляксандр Пыльчанка. Фота з адкрытых крыніц

Абаронцу Марыі Калеснікавай і Віктара Бабарыкі Аляксандра Пыльчанку могуць пазбавіць адвакацкай ліцэнзіі. Пра гэта праваабаронца паведаміў агенцтву БелаПАН.

Аляксандр Пыльчанка распавёў, што сёмага кастрычніка ў Міністэрстве юстыцыі яму ўручылі паведамленне пра разгледжанне пытання аб спыненні тэрміну дзеяння ліцэнзіі. Ён дадаў, што разглядацца гэтае пытанне будзе 15 кастрычніка а 12-й гадзіне на пасяджэнні Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці пры Міністэрстве юстыцыі.

Адвакат патлумачыў, што сутнасць абвінавачванняў яму пакуль невядомая, з матэрыяламі, якія сталі падставай для спынення дзейнічання ліцэнзіі, ён азнаёміцца 9 кастрычніка.

 

Поделиться: