Навучальная аўдыторыя. Фота: regnum.ru
Навучальная аўдыторыя. Фота: regnum.ru

Нацагенцтва акадэмічных абменаў Польшчы гатовае прыняць на вучобу і працу 500 студэнтаў і 25 навукоўцаў з Беларусі, паведамляе Polskie Radio.

Пяцьсот месцаў для беларускіх студэнтаў ва ўніверсітэтах Польшчы і 25 месцаў для навукоўцаў у даследчых інстытутах будуць прафінансаваны Нацыянальным агенцтвам акадэмічных абменаў Польшчы (NAWA) у рамках ініцыятывы “Салідарныя з Беларуссю”.

Нацыянальнае агенцтва акадэмічных абменаў, па ўзгадненні з Канферэнцыяй рэктараў ВНУ Польшчы, па запыце Міністэрства навукі прафінансуе стыпендыі і пакрые выдаткі на навучанне беларусаў у памеры амаль 10 мільёнаў злотых (каля 2 млн 222 тыс. еўра).

Студэнты, якія пераводзяцца ў польскія ўніверсітэты, будуць атрымліваць на працягу 10 месяцаў стыпендыю ў памеры ад 1250 да 1500 злотых (280–335 еўра) у месяц, распавядае дырэктар Нацыянальнага агенцтва акадэмічных абменаў Зоф’я Савіцкая: “Для навукоўцаў сума стыпендыі складзе 5000 злотых (1100 еўра) у месяц і 1000 злотых (225 еўра) дадаткова на мужа або жонку, а таксама на дзіця. І гэтая сума не абкладаецца падаткам, яе навуковец атрымлівае на рукі”.

На дадзены момант афіцыйныя заяўкі для ўдзелу ў праграме падалі пяць ВНУ Кракава: Ягелонскі ўніверсітэт, педагагічны, сельскагаспадарчы, эканамічны ўніверсітэты і Акадэмія Ignatianum.

Поделиться: