Каложскі парк у Гродне. Фота: belkraj.by
Каложскі парк у Гродне. Фота: belkraj.by

Заяўку на правядзенне мітынгу ў месцы, вызначаным гарвыканкамам, актывісты падавалі на наступную нядзелю. Ім адмовілі, спаслаўшыся на эпідэмію каранавіруса.

Мітынг павінен быў адбыцца 11 кастрычніка ў Каложскім парку. Гэтае месца вызначана гарвыканкамам для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Актывісты распавялі: заяўку вырашылі падаць з прычыны таго, што за апошнія два месяцы пратэстных маршаў не дабіліся ніякіх вынікаў. Людзей дагэтуль працягваюць затрымліваць, судзіць і збіваць. Такім чынам гродзенскія актывісты хацелі перавесці мірныя пратэстныя настроі ў прававое поле, што гарантуецца Канстытуцыяй.

Зараз вырашаецца пытанне, ці абскарджваць рашэнне гарвыканкама ў судзе.

Нагадаем, акцыі пратэсту ў Гродне, як і па ўсёй краіне, працягваюцца з 9 жніўня. І калі на плошчы збіралася болей за 20 тысяч чалавек, улады ўзаконілі ў якасці месца правядзення масавых мерапрыемстваў дзве галоўныя плошчы – Савецкую і Леніна. Праўда, гэты дазвол пратрымаўся толькі два дні.

Цяпер мітынг не дазваляюць праводзіць нават у месцах, дзе вызначылі самі.

 

Поделиться: