«GrodnoSOS»: калі вы трапілі ў бяду
Фото http://s13.ru

У Гродне створаны мабільны дадатак на выпадак, калі чалавек трапіў у небяспечную сітуацыю або яму тэрмінова спатрэбілася дапамога і крытычна важна хутка звязацца з асобамі, якім ён давярае.

«GrodnoSOS» – гэта вэб-дадатак, які дапаможа адправіць сігнал SOS, калі вы ці людзі побач з вамі апынуліся ў небяспецы (вас затрымліваюць на мірнай акцыі, альбо вы сталі сведкам затрымання; вы сталі сведкам сітуацыі, калі чалавек трапіў у няшчасце; вы сталі ахвярай альбо сведкам хатняга гвалту і т.п.).

Валанцёры «GrodnoSOS» у рэжыме live апрацуюць сігнал, звяжуцца з вашымі даверанымі асобамі і пастараюцца аказаць неабходную дапамогу і падтрымку. Для гэтага дадатак трэба ўсталяваць на сваім мабільніку і, згодна з інструкцыяй, паведаміць усю неабходную інфармацыю.

Публікацыя — з № 79 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться: