Браты-асветнікі – наш нацыянальны гонар
Браты-асветнікі – наш нацыянальны гонар

За апошнія два стагоддзі ў некалькіх беларускіх родах з’явіліся на свет браты, якія пакінулі значны след у гісторыі нашай краіны. Лічу, што кожны настаўнік гісторыі, беларускай мовы і літаратуры павінен ведаць іх прозвішчы і тое, што яны зрабілі для Радзімы. Яны вядомы не толькі як навукоўцы, дзеячы культуры, але і як актыўныя грамадскія асобы. На жаль, лёс братоў Цвікевічаў, Лёсікаў і Луцкевічаў незайдросны – яны сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій.

Запомніце прозвішчы і імёны братоў-асветнікаў, якія з’яўляюцца нашым нацыянальным гонарам. У дужках пазначаны год іх нараджэння.

Басалыгі Дзмітрый (1884) і Канстанцін (1887). Месца нараджэння – вёска Варкавічы Слуцкага раёна.

Басалыгі Уладзімір (1940) і Міхаіл (1942). Месца нараджэння – г.Слуцк.

Гараўскія Апалінар (1833), Іпаліт (1828) і Гілярый (1847). Месца нараджэння – маёнтак Уборкі Ігуменскага павета.

Гарэцкія Гаўрыла (1900) і Максім (1893). Месца нараджэння – вёска Багацькаўка Мсціслаўскага раёна.

Гілевічы Ніл (1931) і Мікола (ГІЛЬ) (1936). Месца нараджэння – вёска Слабада Лагойскага раёна.

Грыцкевічы Анатоль (1929) і Валянцін (1933). Месца нараджэння – г.Мінск.

Дыбоўскія Бенядзікт (1833) і Уладзіслаў (1838). Месца нараджэння – маёнтак Адамарын Вілейскага павета.

Ельскія Міхаіл (1831) і Аляксандр (1834). Месца нараджэння – вёска Дудзічы Пухавіцкага раёна.

Іваноўскія Вацлаў (1880), Тадэвуш (1882) і сястра Алена (1885). Месца нараджэння – фальварак Лябёдка на Шчучыншчыне.

Тадзік, Юрка і Вацік Іваноўскія.

Каліноўскія Віктар (1833) і Кастусь (1838). Месца нараджэння –  вёска Мастаўляны Гродзенскага павета, цяпер Беласточчына.

Касовічы  Ігнацій (1808) і Каэтан (1814). Месца нараджэння – г.Полацк.

Ластоўскія Вацлаў (1883) і Юстын (каля 1870). Месца нараджэння засценак Калеснікаў, цяпер Глыбоцкі раён.

Лёсікі Язэп (1883) і Антон (1872). Месца нараджэння – вёска Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна.

Луцкевічы Іван (1881) і Антон (1884). Месца нараджэння – г.Шаўляй, Літва.

Антось і Ян Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі
Антось і Ян Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі

Лычы  Лявон (1929) і Генадзь (1035). Месца нараджэння – мястэча Магільнае Уздзенскага раёна.

Міцкевічы Кастусь (1882) і Міхась (1897). Месца нараджэння – вёска Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна.

Сачанкі  Барыс (1936), Іван (1938) і Алесь (1940). Месца нараджэння – вёска Вялікі Бор Хойніцкага раёна.

Станкевічы Адам  (1892) і Ян (1891). Месца нараджэння – вёска Арляняты Смаргонскага раёна.

Адам Станкевіч
Адам Станкевіч

Стаповічы Альбін (1894) і Кастусь (1934). Месца нараджэння – вёска Барані Астравецкага раёна.

Тышкевічы Канстанцін (1806) і Яўстах (1814). Месца нараджэння –  мястэчка Лагойск.

Хлябцэвічы Яўген (1884)  і Уладзімір (1894). Месца нараджэння – мястэчка Жыровічы Слонімскага павета.

Урублеўскія Жыгімонт (1845), Эдуард  (1848) і Валера (1836). Месца нараджэння Жыгімонта і Эдуарда – Гродна, а Валеры – мястэчка Жалудок Лідскага павета.

Ходзькі Аляксандр (1804), Міхал (1808). Месца нараджэння – мястэчка Крывічы Вілейскага павета.

Цвікевічы Аляксандр (1888) і Іван (1891). Месца нараджэння – г.Брэст.

Аляксандр Цвікевіч
Аляксандр Цвікевіч

Ціхановічы Валянцін (1909) і Яўген (1911). Месца нараджэння – станцыя Джусалы, Казахстан.

Янушкевічы Адольф (1803) і Яўстаф (1805). Месца нараджэння Адольфа – г.Нясвіж, а Яўстафа –  вёска Прусы Салігорскага раёна.

Янушкевічы Фелікс (1954), Язэп (1959) і Валяр’ян  (н. 1962). Месца нараджэння – мястэчк Ракаў  Валожынскага раёна.

Падборку падрыхтаваў Сымон Барыс.

Публікацыя — з № 79 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться: