ВІНШУЕМ! Беларускаму парталу TUT.BY на 20-годдзе
Фото https://aro.by

Што пажадаць табе, TUT.BY?
Якую даць параду?
СБ, БТ не саступай,
Адстойваючы праўду!

Навіны з жару заграбай,
Будзь там і тут найпершым,
І ўвесь народ цябе,TUT.BY,
Прызнае самым лепшым!

У гушчыню падзей ступай,
Паддаўшы ўсім ахвоты.
Хай не палохаюць TUT.BY
Дручкі і вадамёты!

І мову больш упадабай,
Бо ў ёй жыццё пульсуе,
І за цябе рублём, TUT.BY,
Народ прагаласуе!

Народавольцы

Поделиться: