Каранавірус не пакідае Польшчу
Фота з адкрытай крыніцы

Міністэрства аховы здароўя Польшчы абвясціла сёння пра 2006 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Большасць з іх налічваецца ў Мазовіі.

Пакуль што найвялікшая колькасць выяўленых заражаных у дзень складае 2367 выпадкаў. Столькі інфікаваных каранавірусам было ўстаноўлена ў мінулую суботу. Аб гэтым паведамляе партал ONET.PL.

Там таксама паведамляецца, што 219 пацыентаў падключаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Гэта самая вялікая лічба з пачатку пандэміі.

З суботы ў 51 павеце дзейнічаюць дадатковыя абмежаванні.

Ва ўсім свеце колькасць людзей, якія захварэлі на каранавірус, перавысіла 35 мільёнаў.
Паводле афіцыйных звестак, за мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваны 401 новы выпадак заражэння COVID-19.

Поделиться: