Фота https://novychas.by

Супрацоўнікі Мінскага трактарнага завода запісалі новы відэазварот, у якім заклікаюць выходзіць з дзяржаўных прафсаюзаў і далучацца да незалежных, якія сапраўды адстойваюць правы работнікаў.

«За нашыя грошы гэтыя прафсаюзы аказваюць на нас ціск. А яшчэ іх дзеячы актыўна ўдзельнічалі ў фальсіфікацыі выбараў», — гавораць супрацоўнікі МТЗ аб праўладных прафсаюзах.

Нядаўна прафсаюзная група ААТ «Мінскі трактарны завод» была ператворана ў пярвічную прафсаюзную арганізацыю. Цяпер на прадпрыемстве інтарэсы працоўных можа прадстаўляць незалежны прафесійны саюз.

 

Поделиться: