Дворик у главного корпуса Белгосуниверситета

Студэнты і выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта агучылі сваю пазіцыю адносна падзей у краіне і непасрэдна ў навучальнай установе. Яны выступілі супраць гвалту і рэпрэсій да мірных пратэстоўцаў і нагадалі, што гэта не палітычнае пытанне. Гэта пытанне гуманізму, салідарнасці і вернасці акадэмічнай супольнасці БДУ.

“Мы праводзімі выключна мірныя акцыі, але кіраўніцтва спрабуе забараніць і гэта на падставе таго, што члены акадэмічнай супольнасці БДУ павінны заставацца па-за палітыкай”, – адзначаецца ў звароце.

“Мы не можам заплюшчыць вочы і проста вучыцца і вучыць, калі ў краіне адбываецца прававы дэфолт. Мы не будзем чакаць нашага выпуску з БДУ, каб ужо за межамі ўніверсітэта свабодна выказваць свае меркаванні, бо наш час, час змяняць штосьці, ужо зараз”, – гавораць студэнты.

“Як і ўвесь беларускі народ мы не будзем маўчаць, а будзем гаварыць праўду. І будзем дабівацца справядлівасці ва ўсёй краіне”, – заяўляюць педагогі і навучэнцы галоўнай вну краіны.

Поделиться: