Фото https://t.me/hrodnalife

На Савецкай плошчы ў Гродне ўлады зладзілі сёння восеньскі кірмаш, на якім гандлявалі гароднінай. Тыя людзі, якія прыйшлі на акцыю пратэсту, перамяшаліся з тымі, хто прыйшоў па бульбу. На плошчы было некалькі соцень чалавек. Адметна на гэтым фоне выдзяляліся супрацоўнікі міліцыі. Іх было шмат.

Гродна: нешматлікая акцыя побач з кірмашом і затрыманніСкверыкі побач былі запоўненыя моладдзю. Ніхто не трымаў бел-чырвона-белых сцягоў і плакатаў. Міліцыянеры падыходзілі да людзей, якія сядзелі на лавачках, і папярэджвалі, што акцыя незаконная. Ім гараджане адказвалі, што ні ў якой акцыі ўдзелу не бяруць.

Гродна: нешматлікая акцыя побач з кірмашом і затрыманніБылі затрыманыя журналісткі Кацярына Гардзеева і Вольга Камягіна, якіх адразу павезлі ў Ленінскі РАУС. Пазней, праўда, іх адпусцілі, але ўсе ўжо з плошчы разышліся.

Гродна: нешматлікая акцыя побач з кірмашом і затрыманні
Андрэй Ірха

Быў затрыманы таксама гродзенскі блогер Андрэй Ірха. Ён спрабаваў весці стрым з Савецкай плошчы. Праваабаронцы паведамілі пра затрыманне дзяўчынкі школьнага ўзросту, якую потым аддалі маці, і мужчыны – яе бацькі.

Гродна: нешматлікая акцыя побач з кірмашом і затрыманніСа скверыкаў на Савецкай плошчы шмат людзей накіраваліся ў парк Жылібера. За імі туды пасунуліся і міліцыянеры, у раён парку падагналі аўтазак.

Поделиться: