У гарадскім аўтобусе №17, які ходзіць праз цэнтр з мікрараёна Валатава ў Медгарадок, пасажыры ў неўразуменні: «І адкуль іх столькі, гэтых чорных?»

Міліцыя і амапаўцы, адзетыя ў чорную амуніцыю і з такімі ж чорнымі каскамі на галаве, сапраўды падобныя на іншапланецян. Яны стаяць па левы і правы бок Савецкай амаль на ўсіх скрыжаваннях. Адбыліся «кропкавыя» затрыманні. Дзяўчыну з бел-чырвона-белым сцягам, паведамілі відавочцы, схапілі паблізу крамкі «Касметычка». Маладую пару «марсіяне» затрымалі каля праектнага інстытута «Гомельграмадзянпраект», у хлопца ў руках быў аркуш белай паперы фармату А3, але што на ім было напісана, здалёк не бачна. І хлопца, і яго спадарожніцу забралі ў аўтазак, які стаяў на вуліцы Ірынінскай.

Стала вядома таксама пра затрыманне 4 кастрычніка відэакарэспандэнткі гомельскіх «Моцных навінаў» Надзеі Пужынскай, яна знаходзіцца ў Савецкім РАУС.

Аднак многія гараджане, пераважна жанчыны і дзяўчаты, гуляюць па ходніках. Іх шмат, але ў калону яны не гуртуюцца. У некаторых у руках кветкі як сімвал ці то добрага настрою, ці то маўклівага мірнага пратэсту.

Гомель: людзі ў чорным і з кветкамі. “Кропкавыя" затрыманні Гомель: людзі ў чорным і з кветкамі. “Кропкавыя" затрыманніГомель: людзі ў чорным і з кветкамі. “Кропкавыя" затрыманніГомель: людзі ў чорным і з кветкамі. “Кропкавыя" затрыманніГомель: людзі ў чорным і з кветкамі. “Кропкавыя" затрыманніГомель: людзі ў чорным і з кветкамі. “Кропкавыя" затрыманніГомель: людзі ў чорным і з кветкамі. “Кропкавыя" затрыманні

Поделиться: