Уладзімір Самсонаў. Фота: Twitter #VladimirSamsonov

«Мы не павінны дапусціць, каб грамадзяне нашай краіны былі настроены адзін супраць аднаго», заявіў найлепшы беларускі спартсмен у настольным тэнісе Уладзімір Самсонаў. Цяпер ён жыве ў Чарнагорыі.

БелаПАН цытуе яго словы з інтэрв’ю прэс-службе Федэрацыі настольнага тэніса.

«Заўсёды лічыў, што павінен прадстаўляць маю краіну праз спорт. І спадзяюся гэта рабіць як мага даўжэй і як мага лепш. На жаль, спорт, які павінен аб’ядноўваць, сёння вельмі палітызаваны. Часам бяскрыўдныя словы могуць быць выкарыстаны для распальвання канфлікту. Вядома, я супраць любой формы гвалту. Мы не павінны дапусціць, каб грамадзяне нашай краіны былі настроены адзін супраць аднаго», – сказаў ён.

«Спадзяюся, што будзе выбудаваны дыялог і знойдзены нейкі кампраміс. Беларусь мне заўсёды здавалася астраўком спакою, спадзяюся, такой яна і застанецца», – дадаў Самсонаў.

16 верасня Уладзімір Самсонаў быў абраны віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага саюза настольнага тэніса. Спартсмен тройчы заваёўваў медалі чэмпіянатаў свету, тры разы выйграваў Кубак свету ў адзіночным разрадзе, мае 16 медалёў чэмпіянатаў Еўропы.

Поделиться: