Фота https://qwerty.gdn

Актывіста Зміцера Дашкевіча збіраюцца пакараць за тое, што сігналіў у падтрымку ўдзельнікаў нядзельнага маршу.

“27 верасня ехаў на машыне і вітаў удзельнікаў маршу гукавымі сігналамі, – кажа Зміцер. – Спынілі супрацоўнікі ДАІ. Забралі тэхпашпарт на аўтамабіль, паабяцалі скласці аж восем пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Са своеасаблівым гумарам дадалі: “Восем разоў сігналіў – таму і будуць складзены восем пратаколаў”.

Зміцер Дашкевіч кажа, што ў краіне сёння пануе поўнае беззаконне, таму могуць вынесці абсалютна любое рашэнне.

Публікацыя — з № 78 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться: