Аляксандра Грыдзюшка / ctv.by

З Міністэрства замежных спраў чыноўнікі працягваюць сыходзіць па палітычных прычыных, перадае Еўрарадыё.

На гэтым тыдні з цэнтральнага апарату МЗС звольнілася дарадца галоўнага кадравага ўпраўлення Аляксандра Грыдзюшка. Як піша “Наша Ніва”, дыпламатка выказала нязгоду з палітыкай, якую апошнім часам праводзіць дзяржава.

Аляксандра Грыдзюшка — дачка былога гендырэктара Вялікага тэатра Уладзіміра Грыдзюшкі. Раней яна працавала першым сакратаром беларускай амбасады ў Латвіі.

Дарэчы, з гэтай амбасады нядаўна звольніліся адразу два супрацоўнікі — дарадца-пасланнік Аляксей Мацюхевіч і старшы дарадца Андрэй Аўраменка, які адпрацаваў у МЗС 17 гадоў.

Крыху раней быў адпраўлены ў адстаўку і пазбаўлены дыпламатычнага рангу Васіль Марковіч, які ўзначальваў беларускую амбасаду ў Латвіі. Паводле адной з версій, Марковіча пакаралі за тое, што многія супрацоўнікі амбасады не пагадзіліся фальсіфікаваць выбары і асудзілі гвалт.

Поделиться: