З мячом Кацярына Сныціна

«Палітыка гвалту абсалютна бясплённая. У адказ на сілу наша рашучасць толькі ўзрастае. Нават пасля арышту Алены Леўчанкі не было і намёку, што трэба спыніцца, прыціхнуць, адмовіцца ад барацьбы», прызёр чэмпіянату Еўропы па баскетболе, капітан нацыянальнай зборнай Кацярына Сныціна пра моц беларусаў і сваю зняволеную сяброўку.

Кацярына Сныціна – адна з найбольш вядомых баскетбалістак краіны. Капітан жаночай зборнай Беларусі, майстар спорту міжнароднага класа. Цяпер знаходзіцца ў Турцыі, выступае за клуб «Нэсібе Айдын» з Анкары.

«Ніколі не думала, што давядзецца выбіраць: або спартсмен, або грамадзянка», – капітан зборнай Беларусі па баскетболе
Майстар спорту міжнароднага класа Кацярына Сныціна

Пасля драматычных падзей 9 жніўня адразу вызначылася, на чыім баку. Публічна выказала сумнеў адносна вынікаў галасавання і асудзіла гвалт сілавікоў. У ліку першых падпісала калектыўны ліст да ўладаў і ўвайшла ў ініцыятыву «Свабоднае аб’яднанне спартсменаў».

«Упэўнена, што Лена і сама трэніруецца, і падцягнула сукамерніц»

Натуральна, не магла прамаўчаць з нагоды затрымання і арышту сваёй даўняй калегі па нацыянальнай камандзе Алены Леўчанкі. Напярэдадні ёй прысудзілі 15 сутак за ўдзел у «несанкцыянаваным мерапрыемстве».

«Ніколі не думала, што давядзецца выбіраць: або спартсмен, або грамадзянка», – капітан зборнай Беларусі па баскетболе
Алена Леўчанка і Кацярына Сныціна: сяброўкі і калегі па зборнай

Літаральна за тыдзень да затрымання Алена Леўчанка ў інтэрвю Свабодзе пасміхалася на пытанне пра тое, ці ёсць у яе ўжо дамова з адвакатам, але прызналася, што на ўсялякі выпадак гэта зрабіла…

– Вядома, мы ж усе людзі, унутры было прадчуванне, што прыйсці могуць па кожнага. І хоць я цяпер не ў Беларусі, хвалююся за кожнага спартсмена, хто падпісаў ліст да ўладаў і ўдзельнічае ў маршах. Што тычыцца Лены – так, яна была гатовая да такога павароту. Мы некалькі дзён таму размаўлялі, абмяркоўвалі розныя варыянты развіцця падзей. Зразумела, цяжка рыхтавацца да турмы, але, мне здаецца, яна ў той момант не разгубілася.

Добра яе ведаючы, упэўнена: Лена ўжо ўсё паставіла пад кантроль. І сама трэніруецца, і прыцягвае да практыкаванняў сукамерніц. Усцешыла відэа перад пачаткам суда, дзе яна расказвае, як дзяўчаты на нейкім паверсе спяваюць «Купалінку», што немагчыма ўжо зламіць дух беларускага народу. Цалкам у яе стылі. Таму нават не сумняваюся, што Лена годна вытрымае гэтае выпрабаванне.

«Ніколі не думала, што давядзецца выбіраць: або спартсмен, або грамадзянка», – капітан зборнай Беларусі па баскетболе
На Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра

Значыць, як мінімум пашанцавала аднакамерніцам будзе трымаць у тонусе…

— Гэта праўда, што мы, наша нацыя, адзін аднаго спазналі гэтым летам. Разгледзелі суседзяў па двары, цудоўных людзей у сваім мікрараёне, горадзе, краіне. Відаць, і такі досвед таксама карысны, як ні дзіўна прагучыць.

Пасля выхаду з жодзінскай турмы Сяргей Шчурко (спартыўны журналіст быў асуджаны на 15 сутак паводле таго ж артыкула 23.34. – РС) казаў: там, за кратамі, людзі не толькі не падаюць духам, а яшчэ больш пераконваюцца, што робяць правільныя рэчы. І сістэму гэта выбівае з каляіны, калі яна ідзе ажно на такія меры – арыштоўвае такіх людзей як Алена, адна з найлепшых баскетбалістак Беларусі за ўвесь час.

«Ніколі не думала, што давядзецца выбіраць: або спартсмен, або грамадзянка», – капітан зборнай Беларусі па баскетболе

«Турчанкі кажуць, што ў іх з правамі чалавека тая ж праблема»

Ваш ад’езд звязаны з магчымым пераследаваннем ці справа ў кантракце?

Я паехала ў пачатку жніўня, яшчэ да дня выбараў. У мяне быў падпісаны працоўны кантракт з турэцкім клубам «Нэсібе Айдын», я тут афіцыйна выступаю. Дакладней, пакуль ідуць трэніроўкі, неўзабаве пачнецца чэмпіянат калі, вядома, праз каранавірус не адменяць ці не адкладуць старт. Паглядзім, днямі стане вядома.

Турцыя не чужая і для Алены Леўчанкі, яна правяла ў розных клубах не адзін сезон. Як мінімум баскетбольныя «старажылы» павінны яе памятаць. Пры тым, што гэтая краіна сама не грэбуе сілавымі акцыямі, як там успрымаюцца падзеі ў Беларусі?

«Ніколі не думала, што давядзецца выбіраць: або спартсмен, або грамадзянка», – капітан зборнай Беларусі па баскетболе
Чэмпіёнскі тытул з турэцкай камандай

Апошнія паўтара месяца я рэгулярна нешта выкладаю ў сацсетках пра нашы падзеі. Ім цяжка зразумець тэксты, але калі на фотаздымках пабітыя, пакалечаныя людзі, пытаюць, цікавяцца, як такое магчыма ў цэнтры Еўропы. Пры гэтым многія праводзяць паралелі: маўляў, у нас з правамі чалавека тая ж праблема.

Пасля арышту Лены падышла амаль уся каманда. Яе сапраўды ў Турцыі добра ведаюць. Гэта не проста чарговае імя з беларускага баскетбола, гэта міжнародная велічыня. І тое, што топавага спартсмена асудзілі на 15 сутак, стала шокам. Бо наогул цяжка згадаць, дзе яшчэ кідаюць за краты спартсменаў толькі за тое, што тыя выказваюць грамадзянскую пазіцыю. Бязглуздзіца  нейкая…

«Ніколі не думала, што давядзецца выбіраць: або спартсмен, або грамадзянка», – капітан зборнай Беларусі па баскетболе

«Наездаў чакалі, хіба, можа, не ў антуражы ліхіх 1990-х»

Ці верыце ў версію спартыўных аналітыкаў, што «замова» на нейтралізацыю асабліва актыўных ідзе ад кіраўніцтва Беларускай федэрацыі баскетбола? Яе старшыня Максім Рыжанкоў чалавек праўладны, на першых ролях у прэзідэнцкай адміністрацыі. Не аднойчы крытыкаваў «адступнікаў» за здраду дзяржаве.

Цяжка казаць катэгарычна, але ягонае прозвішча фігуруе ў санкцыйных спісах краін Захаду. Пэўна, думае, што гэта пайшло ад спартсменаў. Таму адваротная рэакцыя не выключана. Не ведаю. Але мяркую, што і ў Міністэрстве спорту, і ў федэрацыях у асобных відах вельмі незадаволеныя, што мы выказваем грамадзянскую пазіцыю.

Ну што зробіш? Цяпер такі час. Мы хочам быць з народам. Дэманструем гэта ўдзелам у маршах, публікацыямі, інтэрв’ю. Разам з іншымі людзьмі хочам пераўтварэнняў для нашай краіны. На жаль, сёння я не разам са сваімі сябрамі, з беларусамі, а так абавязкова была б у першых шэрагах.

«Ніколі не думала, што давядзецца выбіраць: або спартсмен, або грамадзянка», – капітан зборнай Беларусі па баскетболе
З будучымі баскетбалістамі

Каця, калі за апошні час нічога не змянілася, вы ў рангу капітана жаночай зборнай Беларусі. Як усё гэта стасуецца з вашай пазіцыяй?

Ну вось, неўзабаве даведаемся (смяецца). 12 кастрычніка будзе пераатэстацыя. Гэта значыць, у Міністэрства спорту падаюцца спісы гульцоў, і я пакуль не ведаю, як там адрэагуюць на маю грамадзянскую пазіцыю. На гэты момант так, я капітан нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па баскетболе. Гулец і грамадзянка.

Шчыра кажучы, ніколі не думала, што трэба будзе выбіраць нешта адно або я гулец, або грамадзянка сваёй краіны. Усё здараецца ўпершыню. Натуральна, я выбіраць не хачу, бо ёсць жаданне выступаць за радзіму і радаваць нашых заўзятараў. Але ўсё вырашыцца ў наступныя дні.

«Ніколі не думала, што давядзецца выбіраць: або спартсмен, або грамадзянка», – капітан зборнай Беларусі па баскетболе
Гульцы нацыянальнай зборнай

Як успрынялі, што кіраўніцтва Мінспорту ў суправаджэнні «браткоў» з 1990-х заяўляецца да атлетаў, пагражае наступствамі, калі тыя не адзавуць подпісы пад лістом, не спыняць выступаць, хадзіць на акцыі?

Безумоўна, страшна, калі да спартсмена дадому прыходзяць пяць чалавек характэрнай знешнасці, пераконваюць, што ён не мае рацыі, што не можа публічна дэманстраваць грамадзянскую пазіцыю. З іншага боку, пасля жніўня-верасня 2020 года я ўжо не ведаю, што мяне можа яшчэ больш здзівіць, чым ужо было перажыта. Груба кажучы, «наездаў» у тым ці іншым выглядзе чакалі, хіба, можа, не ў такім антуражы з граміламі і непрыхаванымі пагрозамі.

«Ніколі не думала, што давядзецца выбіраць: або спартсмен, або грамадзянка», – капітан зборнай Беларусі па баскетболе

«Улада адказвае агрэсіяй, а мы працягваем мірны марафон»

Прадстаўнікі большасці галоўных дысцыплін падпісаліся пад калектыўным лістом агулам ужо пад 700 чалавек. І толькі хакеісты захоўваюць маўчанне. Справа ў старшыні федэрацыі Дзмітрыі Баскаве ці неяк стрымлівае асоба хакеіста-аматара № 1 Аляксандра Лукашэнкі?

Шчыра кажучы, што адбываецца ў іх галовах, сэрцах, сказаць цяжка. Але асабіста для мяне важна, што як чалавек, як грамадзянін я магу выказваць сваю пазіцыю. Адрозніваецца яна ад праўладнай ці не пытанне іншае. Людзі прынялі рашэнне маўчаць, не ўмешвацца ў тое, што адбываецца навокал, ну што ж, іх выбар. Траціць на іх увагу нават не хочацца.

Нашмат важней, што ёсць тыя, хто кожны дзень змагаецца лекары, студэнты, артысты, рабочыя, спартсмены. Пра іх трэба гаварыць, а не пра тых, хто сядзіць, адмоўчваецца ці проста ігнаруе сітуацыю ў краіне. Вартая жалю пазіцыя.

«Ніколі не думала, што давядзецца выбіраць: або спартсмен, або грамадзянка», – капітан зборнай Беларусі па баскетболе
Алімпіёнікі: Наталля Трафімава, Кацярына Сныціна, Алена Леўчанка

Каця, а калі менавіта для сябе зразумелі, што адмоўчвацца нельга?

У самым першым відэа ініцыятывы Свабоднага аб’яднання спартсменаў я казала: асабіста для мяне пераломным момантам стаў фотаздымак 10 жніўня, калі нейкі бясстрашны дзядок, сціснуўшы кулакі, стаіць насупраць байца АМАП. Адзін чалавек стаіць супраць сістэмы бязлітаснай, узброенай да зубоў.

Насамрэч яму таксама страшна, але ён гатовы змагацца, адстойваць сваю свабоду… Таму пасля крывавых падзей першых дзён супраціву ўжо немагчыма было заставацца ўбаку. Выходзячы на мірны пратэст, найперш даказваем, што заслугоўваем павагі, таго, каб нашы галасы былі пачутыя.

«Ніколі не думала, што давядзецца выбіраць: або спартсмен, або грамадзянка», – капітан зборнай Беларусі па баскетболе
У час трэніроўкі

Пасля непрацяглай паўзы становіцца відавочна, што ўлады зноў узялі курс на гвалт, на сілавое супрацьстаянне з пратэстуючымі…

Я думаю, такая палітыка абсалютна бясплённая. У адказ на сілу, гвалт наша рашучасць толькі ўзрастае. Нават у сітуацыі з Аленай Леўчанкай пасля яе затрымання не было і намёку на размовы, што трэба спыніцца, прыціхнуць, адмовіцца ад выступаў у СМІ. Не! Наадварот, цяпер намагаемся дастукацца да яшчэ большай колькасці неабыякавых людзей.

Не толькі мы – сотні, тысячы людзей пішуць у Міжнародны алімпійскі камітэт, у Міжнародную федэрацыю баскетбола і г. д.

Так, нехта скажа, маўляў, займаецеся глупствам, ніхто не зверне ўвагі. Нічога падобнага. Калі пайшоў вал абураных допісаў людзей, якія хвалююцца не толькі за Лену, а за будучыню Беларусі, гэта праігнараваць немагчыма. Улада адказвае агрэсіяй на нашыя дзеянні, а мы працягваем свой мірны марафон. І не толькі 100-тысячныя нядзельныя маршы, штодзень нешта адбываецца.

Натуральна, ёсць маральныя спады, калі апускаюцца рукі. Але калі адкрываеш Instagram і бачыш, што чалавек выйшаў на адзіночны пікет, каб змагацца за права быць грамадзянінам свабоднай краіны, сілы вяртаюцца.

«Ніколі не думала, што давядзецца выбіраць: або спартсмен, або грамадзянка», – капітан зборнай Беларусі па баскетболе

«У адказ на патрыярхальнасць атрымалі хвалю фемінізму»

Сёлетнія падзеі часта называюць ледзь не «жаночай рэвалюцыяй». Вы згодныя з такім азначэннем?

Так, бо фактычна жанчыны ў нейкім сэнсе не далі пратэсту затухнуць. Калі пасля жорсткіх і страшных затрыманняў, катаванняў яны выйшлі ля Камароўкі ў ланцуг салідарнасці, гэта было штосьці неверагоднае, як кадры з фантастычнага фільма. Прынамсі, у гісторыі Беларусі дагэтуль нічога падобнага не было.

Гэта быў вельмі годны адказ патрыярхальнаму кіраўніцтву, якое як пласцінку круціла, што жанчына не можа стаць прэзідэнтам, што Канстытуцыя «не пад чалавека ў спадніцы». У адказ атрымалі сапраўдную хвалю фемінізму, якая проста пахавала тыя недарэчныя заявы. Тое, што робяць нашы дзяўчаты, жанчыны, бабулі сапраўдны гераізм. Як незнаёмыя людзі дапамагаюць, калі становіцца кепска; абдымаюць, калі нехта плача; становяцца ў счэпкі, каб не выцягнулі з натоўпу. Неверагоднае яднанне нацыі, проста супер.

«Ніколі не думала, што давядзецца выбіраць: або спартсмен, або грамадзянка», – капітан зборнай Беларусі па баскетболе

Кацярына Сныціна нарадзілася 2 верасня 1985 года ў казахстанскім Усць-Каменагорску і працягнула сямейную дынастыю. Яе бацькі (тата з Беларусі, мама з Казахстана) пазнаёміліся на баскетбольнай пляцоўцы.

Неўзабаве пераехалі ў Мінск.
З самага дзяцінства Каця займалася ў спартыўнай секцыі свайго бацькі, пасля ў мінскай ДЮСШ «Гарызонт». Першы матч у чэмпіянаце Беларусі правяла, калі вучылася ў 9-м класе. У 15 гадоў з прафесійным клубам «Гарызонт» выйграла нацыянальнае першынство.

У 17-гадовым узросце паехала ў Францыю, дзе дапамагла клубу «Кот д’Апал Кале» прабіцца ў найвышэйшы дывізіён. Пасля заканчэння сезона атрымала запрашэнне ад маскоўскага «Дынама» і выправілася ў Расію. Цягам кар’еры таксама гуляла ў Польшчы, Венгрыі, Турцыі.

«Ніколі не думала, што давядзецца выбіраць: або спартсмен, або грамадзянка», – капітан зборнай Беларусі па баскетболе
Бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы Кацярына Сныціна

Неўзабаве атрымала выклік у нацыянальную зборную Беларусі. На чэмпіянаце Еўропы 2007 года ў Італіі разам з камандай заняла 3-е месца. Майстар спорту міжнароднага класа. Таксама выступала на Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне і 2016-га ў Рыа-дэ-Жанейра.

Апошнія пяць гадоў абараняе колеры розных клубаў Турцыі. Гуляе на пазіцыі лёгкага форварда.

Поделиться: