Фота з сацсетак

Затрымалі баскетбалістку Алену Леўчанка. Яе адвезлі ў Ленінскі РУУС. Яе тэлефон у цяперашні час выключаны, паведамляе Наша Ніва.

Знаёмыя паведамляюць, што сёння раніцай Алена Леўчанка патэлефанавала адвакату Міхаілу Кірылюку і паведаміла, што яе затрымалі ў аэрапорце перад вылетам на планавае лячэнне і рэабілітацыю (ёсць афіцыйныя дакументы) і вязуць у Ленінскі РУУС у сувязі з удзелам у незаконных масавых мерапрыемствах.

РУУС пакуль факт знаходжання Леўчанка адвакату не пацвердзіла

Раней Алена актыўна выказвалася супраць гвалту ў краіне і за правядзення паўторных выбараў, яна таксама ўваходзіла ў свабоднае аб’яднанне спартсменаў Беларусі, падпісала адкрыты ліст да ўлады і сілавікам і пастаянна хадзіла на нядзельныя маршы.

Поделиться: