«Сядзячы пратэст» студэнтаў тэхнічнага ўніверсітэту імя Сухога

30 верасня ў Гомелі некалькі дзясяткаў студэнтаў дзяржаўных  універсітэтаў імя Францішка Скарыны і тэхнічнага імя Паўла Сухога зладзілі «сядзячы страйк».

Такім чынам яны выразілі салідарнасць з затрыманымі і кінутымі за краты гараджанамі, якія выходзілі на вулічныя дэманстрацыі супраць несумленных выбараў. Пра акцыю паведаміў мясцовы партал «Моцныя навіны».

У ліку затрыманых і арыштаваных на 8 сутак апынулася і кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры рускай і сусветнай літаратуры ўніверсітэта імя Скарыны Наталля Суслава.

Каб перашкодзіць акцыі салідарнасці, ганак пятага корпуса скарынінскай вну атачылі пярэстай стужкай, а да галоўнага ўваходу тэхнічнага ўніверсітэта падагналі трактар з прычэпам. Не дапамагло. Студэнты селі наўпрост на ходнікі.

Міліцыя правярала дакументы ў тых, хто выйшаў на акцыю салідарнасці.

Поделиться: