Эдуард Пальчыс / З архіву Еўрарадыё

Знік блогер Эдуард Пальчыс. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла яго жонка Вікторыя. Сувязі з ім у яе няма ўжо трэці дзень. Вікторыя Пальчыс піша, што Эдуард заўважыў за сабой слежку ў Мінску і 27 верасня планаваў перабрацца ў бяспечнае месца. Казаў, што “нейкі час будзе без сувязі”. Аднак яго маўчанне зацягнулася і Вікторыя “вымушаная падняць трывогу”, перадае Еўрарадыё.

Эдуарду Пальчысу 29 гадоў. Ён — блогер і публіцыст, ураджэнец Ліды. Заснавальнік сайта 1863x.com. У 2016-м, калі Пальчыс быў за кратамі, праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. У сваім тэлеграм-канале Пальчыс аналізаваў тое, што адбываецца ў нашай краіне.

Поделиться: