Святлана Алексіевіч пасля наведваньня Следчага камітэта ў Мінску 26 жніўня 2020 году.

Прэмію Sonning 2021 атрымае лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры, беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч, паведамляе «Радыё Свабода».

Капенгагенскі ўніверсытэт (KU) абвясціў аб прысуджэнні беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч прэстыжнай прэміі Sonning Prize, паведамляе сайт газеты Copenhagen Post.

«Мы з нецярпеннем чакаем магчымасці вітаць Святлану Алексіевіч і адзначыць яе працы і ўклад у еўрапейскую культуру», — сказаў Хэнрык Вэгенэр, рэктар Капенгагенскага ўнівэрсытэта.

«Яе намаганні ў адносінах да народа Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні — відавочны працяг справы яе жыцця і патрабуюць яшчэ большага прызнання яе мужнасці і намаганняў».

Раней сёння стала вяома, што Алексіевіч знаходзіцца ў Нямеччыне на запрашэнне Нямецкай службы акадэмічных абменаў і можа там прабыць да году. Прэмія Sonning — гэта найвышэйшая ўзнагарода Даніі ў галіне культуры, якая прысуджаецца раз у два гады за выдатны ўклад у еўрапейскую культуру.

Прэмія, названая ў гонар дацкага пісьменніка Карла Ёхана Сонінга (1879-1937), была ўпершыню прысуджана ў 1950 годзе Ўінстану Чэрчылю.

Сярод іншых папярэдніх лаўрэатаў — Нільс Бор, Лоўрэнс Аліўе, Інгмар Бэргман, Вацлаў Гавэл, Ёрн Утцан і Лярс фон Трыер.

Поделиться: