Павел Латушка

У інтэрв’ю Свабодзе сябра Каардынацыйнай рады Павел Латушка пракаментаваў сустрэчу прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона са Святланай Ціханоўскай, расказаў аб працы над «антыкрызіснай платформай» для Беларусі і даў ацэнку пачатку перамоваў наконт «дарожных мапаў» паміж Мінскам і Масквою.

Пра сустрэчы Макрона і Ціханоўскай

Францыя — сябра Рады Бясьпекі ААН і адна з вядучых краін ЕЗ. Сустрэча Макрона і Ціханоўскай — важны сігнал грамадзтву і міжнароднай супольнасці.

Перамовы пад эгідай АБСЕ

Каардынацыйная рада і Святлана Ціханоўская прапанавалі стварыць пры выкарыстанні АБСЕ групу ad hoc (датычна гэтага канкрэтнага выпадку. – РС), у якую ўвайшлі б Нямеччына, Францыя, Расія, ЗША і Аўстрыя, а таксама нашым суседзям — Літве і Польшчы.

Пра кантакты з Расіяй

Важна, каб да гэтага працэсу далучылася Расійская Федэрацыя. Кантакты з Расіяй ёсць. І з палітыкамі, якія адказваюць за прыняцце рашэнняў, і з аналітычнымі структурамі з РФ.

Пра «дарожныя мапы» Беларусі і Расіі

Без стварэння легітымнай улады ў Беларусі размаўляць пра заключэньне міжнародна-прававых дакументаў немагчыма. Яны не будуць мець ніякіх прававых наступстваў. Гэта павінны разумець і нашыя расійскія партнёры.

Пра «антыкрызісную платформу»

Гэта план дзеянняў. Мы над ім працуем. Распрацоўкай гэтага дакументу займаюцца вядомыя эканамісты, канстытуцыяналісты, эксперты ў галіне выбарчага права і рэгіянальнага рэфармавання. У пераходны пэрыяд праграма дапаможа забяспечыць функцыянаванне дзяржавы без хаосу.

Поделиться: