Уладзімір Астапенка. Фота ctv.by

Прычына — нязгода з палітычнай сітуацыяй унутры Беларусі. Пакуль ён не звольнены. Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі некалькі крыніц, якія ніяк між сабой не звязаныя.

Уладзіміру Астапенку 58 гадоў, ён адзін з найбольш дасведчаных дыпламатаў Беларусі. Ён скончыў маскоўскі МДІМА (МГИМО) яшчэ ў 1985 годзе, пасля чаго пачаў працу ў МЗС БССР.

У першыя гады незалежнасці Астапенка быў намеснікам міністра замежных спраў Беларусі. Папрацаваў у пасольствах Беларусі ў Нідэрландах і Бельгіі. Потым доўгі час пры Аляксандру Казуліну быў прарэктарам БДУ па міжнароднай дзейнасці.

З 2008 па 2015 быў паслом Беларусі на Кубе. У 2017 прызначаны прадстаўніком нашай краіны ў Аргенціне. Валодае англійскай, іспанскай і польскай мовамі.

Поделиться: