На пяцідзесяты дзень пратэсту супраць несумленных выбараў прэзідэнта ў Гомелі міліцыя ў спецамуніцыі і амапаўцы ўзялі ў аблогу традыцыйныя месцы збору пратэстоўцаў.

Кардоны і ўзмоцненыя нарады выстаўлены вакол універмагу, цырку, на скрыжаваннях вуліц Савецкай і праспекта Перамогі, Ірынінскай, каля цэнтральнай плошчы.

Невелікія групы гараджан сталі збірацца на ходніках каля сквера Грамыкі і цырку. З сірэнай да скверу, акурат насупраць помніка Андрэю Грамыку, пад’ёхалі аўтазак, цёмнага колеру, мікрааўтобус і легкавік. Людзей сталі выціскаць у бок цырка. Раздаюцца стрэлы.

Сілавікі ўжываюць спецсродкі і хапаюць людзей.

Гомель: затрыманні со стральбойГомель: затрыманні со стральбойГомель: затрыманні со стральбойГомель: затрыманні со стральбойГомель: затрыманні со стральбойГомель: затрыманні со стральбойГомель: затрыманні со стральбойГомель: затрыманні со стральбойГомель: затрыманні со стральбойГомель: затрыманні со стральбой

Поделиться: