Фота https://www.google.by

Гродзенцаў Вадзіма Саранчукова, Юрыя Юрэвіча, Лізавету Мярляк і Мікалая Лемяноўскага судзілі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

Лізавеце Мярляк і Юрыю Юрэвічу прысудзілі штраф па 10 базавых велічынь (270 рублёў), Мікалаю Лемяноўскаму – 15 базавых велічынь (405 рублёў), Вадзіму Саранчукову – 30 базавых велічынь (810 рублёў).

І гэта ўсё ў адзін дзень.

Вадзім Саранчукоў сказаў пасля суда “Народнай Волі”, што не прызнаў сваёй віны: “Мая пазіцыя абсалютна ясная: кожны грамадзянін, згодна з Канстытуцыяй, мае права на свае меркаванні і права свабодна іх выказваць. Таму гэты прысуд я лічу незаконным і ,безумоўна, буду яго абскарджваць”.

Публікацыя — з № 76 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться: