У прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі пакуль не называюць дату інаўгурацыі. Як паведамляе ria.ru, прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант не стала яе называць. Паводле яе слоў, дата стане вядомая “бліжэй да часу” цырымоніі. Аднак відавочна, што ідзе падрыхтоўка (на відэа), перадае Еўрарадыё.

ЦВК Беларусі яшчэ ў жніўні аб’явіў Лукашэнку пераможцам прэзідэнцкіх выбараў (яму далі больш за 80%). Ужо другі месяц у нашай краіне працягваюцца масавыя акцыі пратэсту за новыя выбары і супраць гвалту сілавікоў. ЕС і ЗША не прызнаюць Аляксандра Лукашэнку легітымным кіраўніком Беларусі. Аднак ён упэўнены ў сваёй перамозе. Паводле ЦВК, інаўгурацыя Лукашэнкі мусіць прайсці не пазней за 9 кастрычніка.

 

Поделиться: