Фота https://www.google.by

– Сітуацыя, калі «Народная Воля» і некаторыя іншыя незалежныя СМІ вымушаны друкавацца ў іншай краіне, не трапляюць да падпісчыкаў і ў кіёскі «Белсаюздруку», безумоўна, ненармальная, – лічыць Валерый Іосіфавіч. – У нас ёсць Закон аб СМІ. І ён павінен выконвацца. Інтарэсы беларускіх СМІ і іх чытачоў павінны быць абаронены!

Калі дзяржава і грамадства не ў стане абараніць свае сродкі масавай інфармацыі (хай і апазіцыйныя ў нейкіх пытаннях уладзе), то яны непазбежна рызыкуюць патрапіць пад уплыў чужых.

Я ўжо не кажу пра тое, што, не маючы магчымасці атрымліваць аб’ектыўную інфармацыю з нацыянальных СМІ, за праўдзівасць якой нясуць адказнасць прафесійныя журналісты, нашы грамадзяне ўсё часцей звяртаюцца за інфармацыяй да тэлеграм-каналаў. Ну а хто стаіць за імі і якія інтарэсы пераследуе, асабліва ніхто ўжо не разбіраецца. У інфармацыйнай вайне, як той казаў, усе сродкі добрыя.

Тым самым наносіцца сур’ёзная шкода інтарэсам не толькі інфармацыйнай бяспекі нашай краіны, але і нацыянальным інтарэсам. Так што нам ёсць над чым задумацца.

Упэўнены, што сітуацыю, якая склалася са згаданымі беларускімі СМІ, трэба неадкладна выпраўляць.

Публікацыя — з № 75 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться: