У Гродне падчас марша салідарнасці затрыманы некалькі дзясяткаў чалавек. Акцыя працягвалася ўсяго каля 20 хвілін.

Традыцыйна гродзенцы ў нядзелю збіраліся на пешаходнай вуліцы Савецкай побач з Маладзёжным цэнтрам. Людзей сёння было менш чым звычайна – каля тысячы чалавек.

Гродна: самы кароткі марш і дзясяткі затрыманыхНапачатку слухалі вулічных музыкантаў, а калі сабраліся ў калону, то рушылі на плошчу Леніна.

Шлях калоне перакрыў АМАП. Рушылі ў адваротны бок – і плошча Савецкая была таксама перакрыта. Дэманстрантаў выціснулі на праезджую частку вуліцы Вялікай Траецкай, а калі яны ўжо набліжаліся да вуліцы Віленскай, АМАП акружыў іх з двух бакоў і пачаўся хапун. Першымі хапалі людзей, якія былі з бел-чырвона-белымі сцягамі. Цягнулі ў тым ліку і дзяўчат.

Затрымана некалькі дзясяткаў чалавек. Акцыя была разагнана практычна ў самым яе пачатку. Відавочцы адзначаюць сёння вялікую колькасць людзей у чорным, а таксама ціхароў. Асобныя групы пратэстоўцаў спрабавалі арганізавацца ў іншых месцах горада. Так пасля 17.00 была спроба зладзіць акцыю побач з кінатэатрам “Кастрычнік”, але і там людзей пачалі хапаць і запіхваць у аўтазакі.

Поделиться: