
Дзякуючы Вам, шаноўныя чытачы, аддрукаваны пад Масквой і сённяшні нумар “Народнай Волі”. Менавіта вашы фінансавыя пералічэнні на банкаўскі рахунак рэдакцыі ідуць на аплату паліграфічных і транспартных паслуг, даюць магчымасць, нягледзячы на амаль ужо месячную блакаду з боку беларускіх улад, без спынення выдаваць “Народную Волю”. Шчыра ўдзячны Вам, шаноўныя сябры!
Сёння мы не можам сказаць, калі газета зможа па-ранейшаму тыражавацца ў Мінску, распаўсюджвацца праз шапікі і паштовыя аддзяленні. З-за таго, што спынены рознічны гандаль, рэдакцыя кожны дзень губляе значныя грашовыя паступленні, і гэта ставіць пад пагрозу рэгулярнае выданне “Народнай Волі”. Толькі агульнымі намаганнямі, паважаныя чытачы, зможам уратаваць “Народную Волю”. А таму ў чарговы раз звяртаемся з просьбай: калі можаце, дапамажыце сваімі ўнёскамі аплачваць выдаткі, звязаныя з друкаваннем газеты за межамі краіны і дастаўкай тыражоў у Мінск.
Нагадваем нашы банкаўскія рэквізіты для пералічэння грошай на падтрымку газеты:
УНП 100961759
р/с BY08 PJCB 3012 0065 3510 0000 0933
в «Приорбанке» ОАО, ЦБУ 113
BIC: PJCBBY2X
Адрас банка: 220030 г.Мінск, вул.Камсамольская, 13.
Таксама можна грошы пералічыць праз АРІП. Для гэтага трэба зайсці ў сістэму, выбраць «СМІ», потым літару «Н» – «Народная Воля» – «Добровольные взносы» і зрабіць плацеж.
Сёння, як ніколі, у Беларусі павінна гучаць СЛОВА ПРАЎДЫ, слова ў абарону правоў людзей, якія хочуць жыць у вольнай краіне, калі ўлады не будуць фальсіфікаваць вынікі галасавання падчас прэзідэнцкіх выбараў, калі вяршэнства закона стане нормай для ўсіх.
“Народная Воля” – разам з народам!
Рэдакцыя.