Святар Уладзімір Драбышэўскі ў калоне маніфестантаў

18 верасня ў Гомелі 10-суткавым адміністрацыйным арыштам пакаралі праваслаўнага святара Уладзіміра Драбышэўскага. Яго выклікалі ў Савецкі РАУС, куды ён пайшоў з адвакатам і кнігамі. Святара абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным маршы пратэсту і пакаралі праз суд арыштам.

У святара шасцёра дзяцей. У жніўні пасля прэзідэнцкіх выбараў Уладзімір выйшаў на адзіночны пікет на адну з цэнтральных вуліц горада. У руках ён трымаў плакат «Спыніце гвалт».

На пачатку верасня з плакатам «Гісторыя проста зараз на вуліцах гарадоў» святар быў каля Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Імя Францішка Скарыны, а 11 верасня – падтрымаў студэнтаў тэхнічнага ўніверсітэта імя Сухога, якія абурыліся затрыманнем выкладчыка інфарматыкі Вадзіма Бельскага.

У мінулыю нядзелю святар ішоў у калоне падчас маршу, у якім узялі ўдзел каля 10 тысяч гамяльчан. На невялікім аркушы паперы, якую трымаў святар, было напісана: «Каардынацыйная Рада».

Поделиться: