Помнік святому Губерту ў Гродне

Помнік усталявалі на вуліцы Савецкай. Праўда, урачыстага адкрыцця яшчэ не было.

Размовы аб з’яўленні такога помніка ў Гродне вяліся з 90-х гадоў мінулага стагоддзя, але увесь час нешта гэтаму замінала і вось  урэшце ён ёсць.

Аўтар помніка – гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў. Святы Губерт замацаваны на гранітным пастаменце, а побач з ім – алень з крыжам на галаве.

Паводле легенды, святы Губерт, які жыў у VІІІ стагоддзі, быў каталіцкім святаром і заступнікам паляўнічых. Аднойчы падчас шпацару ў лесе ён напаткаў аленя з залатым крыжам паміж рагамі. Алень святога Губерта ўпрыгожвае герб Гродна з 1540 года.

Праўда, ні ў адным храме Гродна няма абраза святога Губерта. Дарэчы, яго лічаць сваім нябесным заступнікам не толькі паляўнічыя і леснікі, але таксама спартсмены, гарбары, матэматыкі. Да яго звяртаюцца, просячы аб ацаленні лунатыкаў, хворых на эпілепсію.

Поделиться: