Напярэдадні ў Мінску завяршыліся адміністрацыйныя працэсы над фотакарэспандэнтамі Аляксандрам Васюковічам, Уладзем Грыдзіным і іхным сябрам Ягорам Калягіным, якіх затрымалі ўвечары 13 верасня ў мінскім бары «1067». У выніку ўсіх трох прызналі вінаватымі ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў. Васюковіч і Грыдзін атрымалі па 11 сутак арышту, Калягін — 540 рублёў штрафу, піша Свабода.

Беларускія медыя далучыліся да акцыі салідарнасці
Уладзь Грыдзін удзельнічаў у судзе праз скайп, знаходзячыся ў ізалятары

Грыдзін быў фотакарэспандэнтам Радыё Свабода, пакуль 29 жніўня ўлады не пазбавілі яго і яшчэ трох журналістаў медыя акрэдытацыі. Апошнім часам супрацоўнічаў з парталам Tut.by. Уладзь быў пераможцам і прызёрам конкурсу Belarus Press Photo, яго здымкі публікавалі сусветныя агенцтвы і СМІ.

Беларускія медыя далучыліся да акцыі салідарнасці
Аляксандар Васюковіч выступае на судзе праз скайп, 15 верасня

У канцы ліпеня звыш 200 журналістаў звярталіся да ўладаў і сілавікоў у справе гвалту супраць журналістаў і перашкодаў у працы:

«У Крымінальным кодэксе Беларусі ёсьць артыкул 198: „Перашкода законнай прафэсійнай дзейнасьці журналіста… караецца штрафам, або пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады, або займацца пэўнай дзейнасьцю, або абмежаваньнем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленьнем волі на той жа тэрмін“».

Поделиться: