Беларускія адвакаты запісалі вiдэа ў падтрымку арыштаваных юрыстаў Максіма Знака і Іллі Салея. Яны таксама выступілі супраць парушэння закона з боку ўлады ў дачыненні да сваіх грамадзянаў, паведамляе Наша Ніва.

«Мы не носім балаклаваў і не хаваем свае імёны. Мы дапамагаем людзям. У нас адна мэта — выкананне закона. Мы адвакаты і мы будзем дапамагаць сваім грамадзянам», — кажуць яны ў сваім звароце.