Фото https://azot.by

Першыя паведамленні аб тым, што ў двух цахах – “Аміяк-3” і “Карбамід-4” – ёсць тэхнічныя праблемы з’явілся 15 верасня ўвечары. Над адным з цахоў быў заўважны вялікі факел.

Адзін з работнікаў прадпрыемства праз тэлеграм-канал патлумачыў, што падобны факел можа з’яўляцца пры запуску цэха. Яшчэ пазней з’явілася інфармацыя аб тым, што выйшаў са строю датчык, што і стала прычынай спынення кампрэсара.

Потым сітуацыю пракаментавала кіраўніцтва прадпрыемства. Было пацверджана, што насамрэч выйшаў са строю датчык і гэта стала прычынай спынення сістэмы. У гэтым жа паведамленні гаварылася, што выпуск прадукцыі на прадпрыемстве не спыняўся, бо аміяк падаецца са сховішча.

Раней у гэты ж дзень быў тэхнічны сбой у цаху “Карбамід-4”, праблемы вырашылі на працягу гадзіны.

Адмыслоўцы тлумачаць, што экалагічнай катастрофай ці выкідамі шкодных рэчываў такое здарэнне не пагражае.

Тэрміновыя навіны чытайце на нашым тэлеграм-канале.