Тадэвуш Кандрусевіч у мястэчку Орля на Беласточчыне

Мітрапаліт Мінскі і Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч маліўся за Беларусь у невялікім мястэчку Орля на Беласточчыне, за 20 км ад польска-беларускай мяжы, паведамляе Euroradio.

Лідар беларускіх католікаў каторы тыдзень не можа вярнуцца на радзіму, яго пашпарт прадстаўнікі МУС Беларусі аб’явілі несапраўдным.

Большасць жыхароў гміны Орля належаць да беларускай меншасці ў Польшчы і з’яўляюцца вернікамі праваслаўнай царквы. Невялікая каталіцкая грамада — пераважна палякі. Спецыяльна да імшы мясцовыя каталікі падрыхтавалі і чытанне і спеў на беларускай мове.

Кандрусевіч і ў Польшчы моліцца за БеларусьКандрусевіч і ў Польшчы моліцца за БеларусьКандрусевіч і ў Польшчы моліцца за Беларусь

Поделиться: