Каля дзвюх тысяч хасідаў з Ізраіля, ЗША, Вялікабрытаніі ўжо тыдзень маюцца ў беларускіх гарадах, каб патрапіць ва Украіну на магілу цадзіка Нахмана. Вялікая іх прысутнасць назіраецца і ў Гомелі.

16 верасня дзясяткі хасідаў сабраліся на аўтамабільным памежным пераходзе Новая Гута, што на шашы Гомель – Чарнігаў. Яны прыехалі сюды аўтобусамі, легкавым транспартам у надзеі пераадолець беларуска-ўкраінскую мяжу, якую Украіна са свайго боку закрыла праз каранавірус для іншаземцаў яшчэ 28 жніўня.

На нейтральнай паласе паміж беларускай Новай Гутай і ўкраінскімі Новымі Ярылавічамі днююць і начуюць ужо сотні паломнікаў. І з беларускага боку іх усё прыбаўляецца. Беларусь хасідаў прапускае, а Украіна – не прымае.

Гутару з групай хасідаў з Ізраіля, якія ў невялікай кавярні на тэрыторыі беларускай аўтазапраўкі чакаюць развязкі на мяжы.

Цікаўлюся найперш, чаму менавіта праз Беларусь яны вырашылі ехаць ва ўкраінскую Умань, хоць з тэрыторыі Балгарыі, Малдовы альбо нават Польшчы дабрацца туды значна бліжэй?

Беларусь – адзіная краіна, якая нас прыняла. Тут нас добра сустрэлі, зусім не так, як было шмат дзе ў іншых месцах, і да чаго мы прывыклі, – тлумачыць праз перакладчыка Ягуда Патанья.

Пілігрымы спадзяюцца, што ізраільскія палітыкі дапамогуць развязаць сітуацыю. Нездарма ж напярэдадні на мяжу ўжо прыязджаў старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей разам з памежным начальствам.

Распавядаю гасцям, што Аляксандр Лукашэнка даручыў сваім чыноўнікам звязацца з украінскім бокам і дамовіцца аб прадастаўленні зялёнага калідора для хасідаў. Беларусь гатова нават забяспечыць транспартам, які даставіць іх да ўкраінскіх святыняў і назад, а затым у аэрапорт, каб адправіць на радзіму. Прычым, паводле інфармацыі Telegram-канала «Пул Першага», беларускі бок бярэцца арганізаваць перавозку максімальна бяспечна, каб гэта ніяк не паўплывала і на сітуацыю з захворваннем на COVID.

А хто такі Лукашэнка? – пытаюцца госці.

Даводзіцца тлумачыць, што гэта пакуль яшчэ кіраўнік беларускай дзяржавы.

Калі ён вырашыць з Украінай і дасць аўтобусы, каб нас завезці туды (ва Умань) і вярнуць назад, то мы былі б вельмі ўдзячныя за такое рашэнне. І мы згодныя на яго, – з надзеяй дадае Ягуда.

У горадзе Умань Чаркаскай вобласці пахаваны цадзік (праведнік) Рабі Нахман з Брацлава, заснавальнік «брацлаўскага хасідызму», плыні ў іудаізме. Артадаксальныя габрэі ў сваіх традыцыйных уборах штогод прыязджаюць на яго магілу. Адбываецца гэта на святы, у тым ліку і на Рош Ха-Шана альбо габрэйскі Новы год, які сёлета прыпадае на 18 верасня.

Цадзік абяцаў, хто да яго прыйдзе, у таго будзе вельмі добры год. І будзе таму Боская ўдзячнасць. Ён казаў, што увесь свет – гэта вельмі-вельмі вузкі мост, і галоўнае, не баяцца, – тлумачаць сваю прыхільнасць і настойлівасць дабрацца да Умані госці з Ізраіля.

Тым часам міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў праз сваю прэсавую службу заклікаў хасідаў «не правакаваць сітуацыю» на мяжы з Украінай.

«Штогод горад (Умань) прымае ад 20 да 50 тыс. пілігрымнікаў-хасідаў з усяго свету. Мы з глыбокай павагай ставімся да нацыянальных і рэлігійных традыцый. Аднак сусветная пандэмія CAVID-19 дыктуе нам іншыя правілы, дзе бяспека і здароўе грамадзян вышэй за ўсё. Мы заклікаем паломнікаў паважаць украінскі закон і не правакаваць сітуацыю на мяжы нашай дзяржавы», – зазначыў міністр.

Адрэагаваў на сітуацыю на мяжы з захрасшымі хасідамі, якіх тут каля 2 тысяч, і офіс прэзідэнта Украіны: паломнікаў-хасідаў увялі ў зман ўлады Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў заяве, абнародаванай 16 верасня на афіцыйным сайце ўкраінскага кіраўніка.

Большасць з іх прыбыла з Ізраіля, даверыўшыся чуткам пра тое, што ўкраінская мяжа з Беларуссю нібыта адкрыта. Улады Беларусі некаторымі сваімі непрадуманымі заявамі наўмысна ці ненаўмысна падаграваюць гэтыя чуткі, – сказана ў заяве.

Чаго чакаюць хасіды і дальнабойшчыкі на мяжы Беларусі з Украінай?Чаго чакаюць хасіды і дальнабойшчыкі на мяжы Беларусі з Украінай?Чаго чакаюць хасіды і дальнабойшчыкі на мяжы Беларусі з Украінай?Чаго чакаюць хасіды і дальнабойшчыкі на мяжы Беларусі з Украінай?

Чаго чакаюць хасіды і дальнабойшчыкі на мяжы Беларусі з Украінай?Чаго чакаюць хасіды і дальнабойшчыкі на мяжы Беларусі з Украінай?

Апроч хасідаў, на мяжы пакутуюць і кіроўцы вялікагрузнага аўтатранспарту з Украіны, Беларусі, Расіі.

Другія суткі чакаем пераезду ва Украіну. На нейтральную тэрыторыю для хасідаў завезлі хоць прыбіральні, а для нас – нічога. Кіроўцы, што вяртаюцца з Украіны, расказваюць: пад Новыя Ярылавічы суседзі падцягнулі сваіх апамаўцаў. Выглядае, што яны не збіраюцца прапускаць пілігрымнікаў. І нас невядома калі прапусцяць, – зазначае Юрый, вадзіцель з Гродна.

У чаканні пераезду ва Украіну калона фураў у сярэдзіне дня 16 верасня выцягнулася амаль на два кіламетры. На левы бок шашы прадстаўнікі спажывецкай кааперацыі з Гомеля прывезлі на грузавіку абсталяванне, каб устанавіць непадалёку ад памежнага пераходу першы прадуктовы шапік.

Чаго чакаюць хасіды і дальнабойшчыкі на мяжы Беларусі з Украінай?Чаго чакаюць хасіды і дальнабойшчыкі на мяжы Беларусі з Украінай?Чаго чакаюць хасіды і дальнабойшчыкі на мяжы Беларусі з Украінай?

Чаго чакаюць хасіды і дальнабойшчыкі на мяжы Беларусі з Украінай?Чаго чакаюць хасіды і дальнабойшчыкі на мяжы Беларусі з Украінай?Чаго чакаюць хасіды і дальнабойшчыкі на мяжы Беларусі з Украінай?