Фота https://catholic.by

Апостальская Сталіца ўключылася ў справу арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якому не было дазволена вярнуцца ў Беларусь і чый пашпарт быў прызнаны несапраўдным.

Гэта пацвердзіў у размове з журналістамі Дзяржсакратар Яго Святасці Папы Францішка кардынал П’етро Паралін, піша catholic.by.

Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, кардынал дадаў, што гэтаму служыў таксама візіт у Мінск Сакратара па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту Святога Пасаду арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера. Кардынал яшчэ не ведае вынікаў гэтага візіту.

«У любым выпадку мы настойваем на тым, каб біскуп мог вярнуцца ў сваю дыяцэзію і працягваць кіраваць сваёй паствай», — адзначыў кардынал Паралін.

Адначасова ён дадаў, што Касцёл заўсёды павінен быць «фактарам дыялогу, паяднання і міру».