Фота з фэйсбука Людмілы Мірзаянавай

У нядзелю ля пасольства Беларусі ў Маскве прайшла чарговая акцыя салідарнасці з беларускім народам і за свабодныя выбары. На яе сабралася каля 150-200 чалавек. Людзі збіраюцца ля пасольства практычна кожны дзень ужо больш за месяц. Прыйшла ўчора на акцыі і беларуская спявачка Анжаліка Агурбаш, што жыве ў расійскай сталіцы, піша Наша Ніва.

Анжаліка (Ліка Ялінская) рэгулярна бярэ ўдзел у акцыях пратэсту ў Маскве, выказваецца супраць гвалту і справядлівыя выбары. Прычым з’яўляецца на акцыях у адзенні нацыянальных колераў.