Пратэстоўцы не здолелі патрапіць на галоўныя плошчы горада. Сілавікі перакрылі ўсе падыходы і выцеснілі іх з цэнтра. Колькасць затрыманых можа быць болей за 50 чалавек.

Яшчэ напярэдадні па мясцовым радыё круцілі папярэджанне міліцыі аб тым, каб людзі не бралі ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.

А ў нядзелю на Савецкай плошчы ў цэнтры Гродна ўлады арганізавалі свята ўраджаю, тут працаваў сельскагаспадарчы кірмаш, адбываліся канцэрты вясковых артыстаў.

Тым не менш пратэстоўцы сабраліся на вуліцы Савецкай насупраць маладзёжнага цэнтра, пляскалі ў далоні, затым арганізаваліся ў калону з бел-чырвона-белымі сцягамі і рушылі з воклічамі “Жыве Беларусь!” у бок плошчы Леніна.

На перасячэнні вуліц Ажэшкі і Савецкай дарогу перакрыў АМАП і выціснуў калону ў некалькі тысяч чалавек на паралельную вуліцу – Вялікую Траецкую.

Павярнуць маніфестантам у цэнтр горада нідзе не ўдалося, паколькі вуліцы былі перакрытыя сілавікамі. Калона вымушаная была кіравацца на вуліцу Горкага.

Там была зроблена яшчэ адна спроба перайсці на іншы бок вуліцы і развярнуцца, каб ісці ізноў у цэнтр горада. Але тут яе з усіх бакоў заціснуў АМАП, пачаліся затрыманні.

Людзі спрабавалі ратавацца ў дварах. На Горкага калона была разбіта на часткі. Паасобку некаторыя пратэстоўцы вярнуліся на Савецкую вуліцу і слухалі музыкаў, якія імкнуліся спяваць песні перамен.

Гродзенскіх пратэстоўцаў не пусцілі ў цэнтр горадаГродзенскіх пратэстоўцаў не пусцілі ў цэнтр горадаГродзенскіх пратэстоўцаў не пусцілі ў цэнтр горадаГродзенскіх пратэстоўцаў не пусцілі ў цэнтр горадаГродзенскіх пратэстоўцаў не пусцілі ў цэнтр горадаГродзенскіх пратэстоўцаў не пусцілі ў цэнтр горада

Поделиться: