Каля 10 тысяч жыхароў Гомеля выйшлі 13 верасня на чарговую масавую дэманстрацыю нязгодных з афіцыйнымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся 9 жніўня.

“Хочам абараніць свае галасы і жыць па-людску. Я – ветэран афганскай вайны, і тут я не адзін. Раней мы абаранялі невядома чые”, цяпер час настаў абараніць свае”, – тлумачыць свой удзел у маршы гамяльчанін Сяргей.

Дэманстанты скандуюць: “Лукашэнка – сыходзь!”, “Горад – наш!”, “Лукашэнку – у аўтазак”, “Верым, можам, пераможам!”, “Выпускай нашу Машу!”, “Жыве Беларусь!”.
Над шматтысячнай калонай перыядычна гучыць песня: “Разбуры турмы муры! Прагнеш свабоды – то бяры!”, якая сёлета стала, па сутнасці, гімнам пратэстных маршаў беларусаў. Гарадскі транспарт вітаў дэманстрантаў працяглымі сігналамі.
Наперадзе шматтысячнай калоны маці з дачкою нясуць вялікае палотнішча з выявай “Пагоні” на фоне бел-чырвона-белага сцяга.

“Мы не маглі не выйсці з дачкою, мы ўжо месяц выходзім. Мы падтрымліваем герояў, якія ўжо сядзяць у турмах за нашу свабоду, за нашы галасы. На пасадзе прэзідэнта павінна быць Ціханоўская, а не той, хто ўсеўся на яе месца”, – кажа Ірына, якая працуе ў Гомелі медсястрой.

На праспекце Леніна насупраць аблвыканкама, які ахоўвалі амапаўцы ў чорнай уніформе, калона спынілася. Дэманстанты хвілін дзесяць скандавалі: “Фашысты!”, “Ганьба!”, “Пайшоў вон і ты, і твой АМОН!” Традыцыйна з праспекта Леніна дэманстранты рушылі ў бок чыгуначнага вакзала і праспекта Перамогі.

Сям-там на скрыжаваннях вуліц каля пераходаў сустракаліся правакатары, якія ўсяляк лаяліся на ўдзельнікаў акцыі. Каля светлафора пры вуліцы Кірава стаяў мужчына ў гадах з афіцыйным чырвона-зялёным сцяжком у руках і крычаў, што, маўляў, будзе ім “каляровая рэвалюцыя”, як у Чэхаславакіі. Недвухсэнсоўна згадваў пра здушэнне савецкімі танкамі пратэсту чэхаў і славакаў у 1968 годзе. Яго адзінокі заклік “За бацьку!” патануў у магутным шматгалоссі: “Са-бач-ку!”.

“Горад – наш!” — шматтысячны марш у Гомелі (многа фота)

Марш доўжыўся каля чатырох гадзін. Пасля яго завяршэння міліцыя лавіла дэманстрантаў у дварах, затрымлівала на вуліцы Рагачоўскай,  каля ўнівермагу, цырку і адміністрацыі Чыгуначнага раёна. Схапілі блізу двух дзесяткаў гараджан.
На праспекце Перамогі  былі затрыманы матацыклісты з бел-чырвона-белымі сцягамі.

Шэраг актывістаў, журналістаў і нават выкладчыкаў вну сілавікі прэвентыўна “хапалі” напярэдадні выхадных. 14 верасня іх чакаюць суды за ўдзел у несанкцыянаваных маршах.

“Горад – наш!” — шматтысячны марш у Гомелі (многа фота)“Горад – наш!” — шматтысячны марш у Гомелі (многа фота)“Горад – наш!” — шматтысячны марш у Гомелі (многа фота)

“Горад – наш!” — шматтысячны марш у Гомелі (многа фота)“Горад – наш!” — шматтысячны марш у Гомелі (многа фота)“Горад – наш!” — шматтысячны марш у Гомелі (многа фота) “Горад – наш!” — шматтысячны марш у Гомелі (многа фота)“Горад – наш!” — шматтысячны марш у Гомелі (многа фота)“Горад – наш!” — шматтысячны марш у Гомелі (многа фота)“Горад – наш!” — шматтысячны марш у Гомелі (многа фота) “Горад – наш!” — шматтысячны марш у Гомелі (многа фота)“Горад – наш!” — шматтысячны марш у Гомелі (многа фота)“Горад – наш!” — шматтысячны марш у Гомелі (многа фота)

Тэрміновыя навіны чытайце на нашым тэлеграм-канале.

Поделиться: