12 верасня ў 15.00 на мінскай плошчы Свабоды пачаўся жаночы марш, піша NN.BY.

Жаночы марш у Мінску пачаўся з разгону. Затрыманыя журналісты (фота)

Удзельнікі ўзялі з сабой фатаграфіі і плакаты ў падтрымку ўсіх рэпрэсаваных беларусак.

Сярод патрабаванняў пратэстоўцаў: спыненне гвалту і расследаванне па ўсіх фактах яго прымянення, свабода палітвязням, новыя сумленныя выбары без Лукашэнкі.

Прыкладна ў 15.00 пачаліся першыя затрыманні. Дзяўчаты акружылі машыну, не давалі праехаць бусу з ціхарамі.

АМАП акружыў натоўп на плошчы Свабоды, жанчыны крычаць «Нас душаць!».

Калона жанчын пайшла ад Верхняга Горада па вуліцы Багдановіча ў бок опернага тэатра . Чатыры меншыя групы яшчэ стаялі каля сабораў і гатэля “Еўропа”.

Затрымалі журналістаў «Белсату», якія вялі стрым! Кацярыну Андрэеву і Макса Калітоўскага закінулі ў бусік сілавікоў на Нямізе. Як паведаміў канал у на сваім тэлеграме, журналістаў завезлі ў РУУС Кастрычніцкага раёна. У іх канфіскуюць тэхніку.

Калона дэманстрантак сфарміравалася на вуліцы Янкі Купалы. Яна расцягнулася ад Оперы да Вострава Слёз пры каласальнай падтрымцы аўтамабілістаў.

Жаночы марш у Мінску пачаўся з разгону. Затрыманыя журналісты (фота)Жаночы марш у Мінску пачаўся з разгону. Затрыманыя журналісты (фота)Жаночы марш у Мінску пачаўся з разгону. Затрыманыя журналісты (фота)

Калона прайшла да плошчы Перамогі і рушыла на плошчу Якуба Коласа.

Жаночы марш у Мінску пачаўся з разгону. Затрыманыя журналісты (фота)

Жаночы марш у Мінску пачаўся з разгону. Затрыманыя журналісты (фота)

Маніфестанты развярнуліся  і праз плошчу Якуба Коласа рушылі назад.

Жаночы марш у Мінску пачаўся з разгону. Затрыманыя журналісты (фота)

Перад перакрыжаваннем праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова удзельнікі акцыі пачалі разыходзіцца. Яны скандзіравалі “Жыве Беларусь!” і “До завтра!”.

Але затрыманні на гэтым не скончыліся.

Жаночы марш у Мінску пачаўся з разгону. Затрыманыя журналісты (фота)

Паводле незарэгістраванага Праваабарончага цэнтра “Вясна”, падчас жаночага маршу сілавікі затрымалі мінімум 37 чалавек. Спіс затрыманых папаўняецца.

Тэрміновыя навіны чытайце на нашым тэлеграм-канале.

Поделиться: