Дзень горада ў Гомелі, які ладзіўся 12 верасня 2020 года, быў, бадай, самым нешматлюдным за ўсё апошняе дзесяцігоддзе.

Нават падлетак Жэня, што карцінна ганяў клюшкай мяч на асфальце, дэманструючы несупынны клопат у горадзе пра спорт, заўважыў аднагодкам: «Так мала сёння людзей».

І сапраўды, нягледзячы на сухі і сонечны вераснёўскі дзень, гараджанаў асабліва не прываблівалі канцэртныя пляцоўкі, выставы прафесійных вучэльняў, дамоў творчасці дзяцей і моладзі, рамеснікаў. Гораду яўна бракуе свежых ідэй, скіраваных на пашырэнне знаёмства паміж гараджанамі, на заснаванне гарадскіх традыцый. Рэтрансляцыя з канцэнтных пляцовак расійскай папсы не дадае ні густу, ні зместу хоць якім святам. Як і вырабы рамеснікаў з партрэтам Высоцкага і надпісам: «Злодзей павінен сядзець у турме».

А паглядзіце, што прапанаваў да Дня горада Маладзёжны тэатр – спектакль «Дзядзька Ваня», чэхаўскія сцэны з расійскага вясковага жыцця пазамінулага стагоддзя.

Даходзіла да кур’ёзаў. БРСМаўскія актывісты змагаліся каля медыцынскага ўніверсітэта з расцяжкай: «Мы разам! Мы – моладзь!», якую паваліў лёгкі ветрык. Напружваліся як асілкі, што перакідвалі 300-кілаграмовыя колы ад БелАЗа.
Свой падарунак у Дзень горада зрабілі гарвыканкам з гарсаветам дэпутатаў. Яны нарэшце давяршылі будаўніцтва 60-метровага флагштока з заменай пліткі коштам у 656 тысяч долараў ЗША, супраць якога падпісаліся 4 тысячы гамяльчан. Праўда, зараз тутэйшыя мужы заяўляюць, што з бюджэта грошай на флагшток не бралі. З верталёта ім скінулі ці адкуль, таксама не кажуць.

Двухсэнсоўна выглядаў і вялікі афіцыйны сцяг з надпісам «За Беларусь», вывешаны на цырку. Быў і бел-чырвона-белы гістарычны сцяг – невядомыя вывесілі яго на глядзельнай вежы ў парку.

Малалюднасць гарадскога свята некаторыя аналітыкі звязваюць яшчэ і з «паляваннем» на удзельнікаў маршаў пратэсту. Затрымлівалі і адпраўлялі ў ізалятар актывістаў, журналістаў і нават выкладчыкаў вну, у прыватнасці, Яўгена Малікава з БелДУТа і Вадзіма Бельскага з тэхнічнага ўніверсітэта імя Сухога.

А 22-й гадзіне над горадам разносілася кананада – давалі святочны салют.

Гомель. Дзень горада. Малалюдна (шмат фота)
Фота : тг-канал “Гомель пераменаў!”

Гомель. Дзень горада. Малалюдна (шмат фота)Гомель. Дзень горада. Малалюдна (шмат фота)Гомель. Дзень горада. Малалюдна (шмат фота)Гомель. Дзень горада. Малалюдна (шмат фота)Гомель. Дзень горада. Малалюдна (шмат фота)Гомель. Дзень горада. Малалюдна (шмат фота)Гомель. Дзень горада. Малалюдна (шмат фота)Гомель. Дзень горада. Малалюдна (шмат фота)Гомель. Дзень горада. Малалюдна (шмат фота)Гомель. Дзень горада. Малалюдна (шмат фота)Гомель. Дзень горада. Малалюдна (шмат фота)Гомель. Дзень горада. Малалюдна (шмат фота)Гомель. Дзень горада. Малалюдна (шмат фота)

Тэрміновыя навіны чытайце на нашым тэлеграм-канале.

Поделиться: