Прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі. Фота Michele Tantussi/Getty Images

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі заявіў, што Венгрыя, Польшча, Славакія і Чэхія хочуць прапанаваць беларускаму народу праект эканамічнага супрацоўніцтва, перадае ТАСС. 

Вішаградская група (Венгрыя, Польшча, Славакія, Чэхія) на пазачарговым саміце ЕС прадставіць пакет падтрымкі беларускага народа. Пра гэта заявіў у пятніцу прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы ў Любліне кіраўнікоў урадаў «чацвёркі».

«Беларускаму народу мы хочам прапанаваць праект эканамічнага супрацоўніцтва», — сказаў ён, патлумачыўшы, што гаворка ідзе ў тым ліку аб энергетычнай бяспецы, супрацоўніцтве ў інфармацыйным і інфраструктурным сектарах. «Мы хочам прапанаваць бязвізавае перамяшчэнне для грамадзян Беларусі», — дадаў Маравецкі.

«Гэты пакет мы хацелі б прадставіць падчас найбліжэйшага саміту ЕС», — канстатаваў ён.

Па словах Маравецкага, прэм’еры ўзгаднілі агульную пазіцыю па сітуацыі ў Беларусі. «Мы асуджаем усе рэпрэсіі, жорсткае стаўленне да дэманстрантаў і пратэстоўцаў. Заклікаем неадкладна вызваліць палітычных зняволеных», — сказаў ён.

Пазачарговы саміт ЕС адбудзецца 24—25 верасня. Ён скліканы для абмеркавання эканамічных наступстваў пандэміі і шляхоў іх пераадолення. На абмеркаванне таксама будзе вынесены шэраг вострых міжнародных пытанняў, уключаючы сітуацыю ў Беларусі і крызіс у Міжземным моры паміж Кіпрам і Грэцыяй з аднаго боку, якіх падтрымлівае ЕС, і Турцыяй з другога.

Поделиться: