Каля Мінскага абласнога суда затрымалі блізу 10 чалавек / Еўрарадыё

Зранку 11 верасня людзі прыйшлі да будынка Мінскага абласнога суда. Тут адбываецца разгляд справы супраць страйкаму “Беларуськалія”: суд павінен вырашыць, ці законна адбываецца іх страйк, перадае Еўрарадыё.

Людзі прыйшлі падтрымаць страйкоўцаў. Аднак неўзабаве да будынка суда пад’ехаў бусік з невядомымі ў цывільным адзенні. Яны затрымалі блізу дзесяці чалавек, пераважна дзяўчат.

Сярод затрыманых на відэа — арт-менеджэр Інга Ліндарэнка.

Поделиться: